Аляксандр Маскалевіч і Дзяніс Гнілазуб – першыя «тысячнікі» Маладзечаншчыны

ВІНШАВАЛІ ПЕРАДАВІКОЎ З ПРАЦОЎНЫМІ ПЕРАМОГАМІ СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА ЮРЫЙ ГОРЛАЎ, ЯГО ПЕРШЫ НАМЕСНІК – НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ ПА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ І ХАРЧАВАННІ РАЙВЫКАНКАМА АЛЯКСЕЙ РАМАНЮК, СТАРШЫНЯ РАЙКАМА ПРАФСАЮЗА РАБОТНІКАЎ АПК АНАТОЛІЙ ФУРС.

Работнікі ААТ «Палачаны» Аляксандр Маскалевіч і ААТ «Гарадзілава» Дзяніс Гнілазуб першымі ў раёне перавезлі па тысячы тон збожжа новага ўраджаю з палёў на зернесушыльныя комплексы.

Аляксандр Маскалевіч і Дзяніс Гнілазуб – першыя «тысячнікі» Маладзечаншчыны “Маладзечанская газета”

Віншавалі перадавікоў з працоўнымі перамогамі старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, яго першы намеснік – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Раманюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс.

Цырымонія віншавання адбылася ў полі каля вёскі Соўлава. Музычны падарунак хлебаробам зрабілі самадзейныя артысты. Жніво на Маладзечаншчыне працягваецца. А значыць, хутка вызначацца яшчэ «тысячнікі».

Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.