ЖНIВО-2021

Дзяніс Гнілазуб – першы «двухтысячнік» Маладзечаншчыны.
Працуе лідар уборачнай у ААТ «Гарадзілава». Збожжа перавозіць на магутным трактары Fendt.

Гэта не першая працоўная перамога Дзяніса Гнілазуба. Сёлета і летась ён першым у раёне вывез з палёў тысячу тон збожжа. Яшчэ больш, у мінулым годзе механізатар перавёз яго звыш 4 тысяч тон.

— Ураджайнасць добрая, уборка выдатна арганізавана. Таму сёлета маю намер перавысіць мінулагоднія паказчыкі, — адзначыў «двухтысячнік».

У ТЭМУ. У апошнія дні рады «тысячнікаў» у раёне папоўнілі работнікі ААТ «Палачаны» Аляксандр Бажко, Дзмітрый Граноўскі, Іван Батура, Сяргей Дудзіч, а таксама Юрый Раманоўскі з ААТ «Усход-Агра».

Важна ўбраць. Не менш важна высушыць

Збожжа правяраецца пры паступленні на комплекс і на выхадзе з яго, расказаў аператар зернесушыльнага комплексу ААТ «Купала-Агра» Мікалай Сарока.

Усяго ў гаспадарцы дзейнічаюць два комплексы па сушцы, сартаванні і ачыстцы збожжа. Знаходзяцца яны ў Гранічах і Дзякшнянах. Мы наведалі першы з іх.

— Працуе комплекс на дровах, — гаворыць Мікалай Сарока. – Абслугоўваюць яго чацвёра чалавек (па двое ў кожную змену). Тэхніка была падрыхтавана да работы і праверана яшчэ да пачатку ўборачнай. Пасля старту жніва аператары займаліся сушкай рапсу. Цяпер з палёў паступае збожжа.
Аператар падкрэсліў, што праверка збожжа адбываецца адразу, як яго прывозяць на комплекс. Перш за ўсё вызначаецца вільготнасць. Калі яна ў норме — ураджай падаецца ў спецыяльную машыну на ачыстку. Пры неабходнасці збожжа падсушваецца. За гадзіну можна высушыць 10 тон. Яшчэ адно абследаванне праводзіцца пасля завяршэння неабходных работ.

— Калі збожжа нарматыўнай вільготнасці, яно лепш захоўваецца і не псуецца. Таму наша работа вельмі важная, – сказаў Мікалай Сарока.

Сямейны экіпаж — Анатолій Смільгінь і яго сын Сяргей

Працуе камбайнавы экіпаж на палях ААТ «Купала-Агра». Узаемапаразуменне ў бацькі з сынам поўнае.

Трэба адзначыць, што Анатолій Мечыслававіч — мнагадзетны тата. У яго сямёра дзяцей – трое сыноў і чатыры дачкі. Ва ўборачнай удзельнічае малодшы сын, які асвойвае спецыяльнасць лесавода ў Барысаўскім каледжы. На канікулах ён вырашыў дапамагчы бацьку, а заадно і зарабіць.

— У гаспадарцы я чатыры гады, — гаворыць Анатолій Смільгінь. – Наша сям’я пераехала на Маладзечаншчыну з Пастаўскага раёна. У Гранічах нам выдзелілі вялікі дом. Гэта жніво для мяне не першае. Летась у складзе камбайнавага экіпажу намалаціў каля 1300 тон збожжа. Сёлета таксама разлічваю на высокі вынік. Тым больш цяпер мне дапамагае сын.

Когда работаешь на результат

Одиннадцатый сезон убирает зерно в СХП «Марково» механизатор Молодечненского райагросервиса Николай Абцевич. Работает он вместе с Павлом Гулецким.

Права тракториста Николай получил ещё учащимся Марковской средней школы. Отслужив в армии, работал в лесном хозяйстве, строительной организации и вот уже двенадцать лет трудится в райагросервисе. Пройдя курсы повышения квалификации, Николай может работать с любым навесным оборудованием: косилкой, плугами, культиватором… Его комбайн «Полесье» не новый. Вместе с напарником подготовили его надлежащим образом, и теперь техника надежна в работе.

Николай Абцевич намолачивал по тысяче и более тонн зерна за уборку, помогал убирать урожай в хозяйствах Вилейского и Мядельского районов.

Николай и Павел отлично понимают и дополняют друг друга, работают на результат. С раннего утра, когда ещё держится роса, проводят техосмотр техники, устраняют неполадки. Особое внимание уделяют противопожарным мероприятиям и технике безопасности.

Па матэрыялах “Маладзечанскай газеты”.