БЫВАЙ, ШКОЛА!

Сёлета ў нашым рэгіёне больш за 600 выпускнікоў 11-х класаў, 64 з іх закончылі гімназіі і школы з атэстатам з адзнакай і ўзнагароджаны медалямі.

Нарэшце адноўлена прыгожая традыцыя раённага выпускнога балю. І, здаецца, ён прыцягнуў яшчэ большую ўвагу гараджан, якія задоўга да яго пачатку пачалі выстройвацца ўздоўж Вялікага Гасцінца і ля цэнтральнага ўвахода ў парк Перамогі, каб паназіраць за ўрачыстым шэсцем і павітаць гімназістаў і школьнікаў.

Пад гукі духавых аркестраў выпускнікі крочылі з сімвалічнымі стужкамі праз плячо. Разам з імі ішлі кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, бацькі, кіраўніцтва раёна, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднаняў.

Юнакі і дзяўчаты па традыцыі аддалі даніну павагі подзвігу абаронцаў і ўсклалі кветкі да стэлы ў парку Перамогі.

Галоўная ўрачыстасць праводзілася ў Летнім амфітэатры.

Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.