Хто стане першым на «зялёным жніве»

У МАЛАДЗЕЧАНСКІМ РАЁНЕ ПА ІНІЦЫЯТЫВЕ ПРАФСАЮЗАЎ ПРАХОДЗІЦЬ СПАБОРНІЦТВА Ў НАМІНАЦЫІ «ВЫТВОРЧАСЦЬ ТРАВЯНЫХ КАРМОЎ».

У Маладзечанскім раёне па ініцыятыве прафсаюзаў праходзіць спаборніцтва ў намінацыі «Вытворчасць травяных кармоў».

Працуе корманарытоўчая тэхніка. Працуе корманарытоўчая тэхніка.

Пра мэты і ўмовы конкурсу мы папрасілі расказаць старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Саланенку.

— Спаборніцтва з’яўляецца адной з форм стымулявання работнікаў сельскай гаспадаркі па дасягненні высокіх вынікаў, — гаворыць Уладзімір Генадзьевіч. – Трэба адзначыць, што «зялёнае жніво» — сур’ёзны экзамен для аграрыяў. Менавіта ў гэты час закладваюцца перадумовы для паспяховага праходжання ў гаспадарках стойлавага перыяду. Якасць і колькасць нарыхтаваных кармоў адаб’ецца на эканамічным стане сельскагаспадарчых арганізацый. Гэта, у сваю чаргу, паўплывае на велічыню заработнай платы і фінансаванне сацыяльных мерапрыемстваў.
Субяседнік падкрэсліў, што па выніках спаборніцтваў будуць адзначаны лепшыя гаспадаркі раёна. Таксама дыпломы і грашовыя прэміі атрымаюць непасрэдныя ўдзельнікі «зялёнага жніва». Плануецца заахвоціць лепшых камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, вадзіцеляў і механізатараў, якія адвозяць зялёную масу з палёў. Не будуць забытыя і іншыя катэгорыі работнікаў.

— Адпаведныя звесткі з гаспадарак паступаюць у райкам прафсаюза работнікаў АПК рэгулярна. Інфармацыя аналізуецца і перадаецца на абласны ўзровень. Пераможцаў заахвоцяць Маладзечанскі райвыканкам, раённая і абласная прафсаюзныя арганізацыі работнікаў АПК, — паведаміў Уладзімір Саланенка.

Згодна з апошнімі данымі лідарамі ў корманарыхтоўцы з’яўляюцца: па ўкосе траў – Руслан Сняжко (ААТ «Усход-Агра»), па нарыхтоўцы сенажу і сіласу – Павел Івашка (СУП «ЯхімоўшчынаАгра»), па прасаванні сенажу ў рулоны – Уладзімір Прыгодскі (ААТ «Палачаны»), па падборы падвяленай масы кормаўборачнымі агрэгатамі – Раман Гінцяк (ААТ «Гарадзілава»), па трамбаванні сянажнай і сіласнай масы – Яўгеній Гнілазуб (ААТ «Гарадзілава»), па адвозе сенажу і сіласу – Іван Кавалевіч (ААТ «Гарадзілава»).

Тэкст: Алег БЯГАНСКІ.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Редакция “Маладзечанская газета”.